У чацвер, 5-га снежня, у Варшаве пачаўся фестываль «Watchdocs», падчас якога жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць некалькі дзясяткаў дакументальных фільмаў пра жыццё ў розных краінах свету.
На фестывалі прысутнічае таксама стужка, у якой расказваецца пра Беларусь. Гэта кінакарціна «Стрыптыз і вайна», у якой паказаны Мінск, гісторыя канфлікту і жыцця ў адной кватэры былога савецкага афіцэра і ягонага ўнука, які працуе стрыптызёрам у начных клубах.
Гледачы змогуць убачыць, з чым змагаецца беларуская моладзь, якая спрабуе ісці сваім шляхам, па-за схемамі, а таксама тое, як на гэта глядзяць людзі з савецкім мінулым.
Пасля пятнічнага паказу нам удалося паразмаўляць з Андрэем Куцілам, рэжысёрам і аўтарам стужкі, пра тое, які водгук збірае фільм і якія складанасці ў беларускіх незалежных рэжысёраў. З ім размаўляе Альберт Ежы Вяжбіцкі.
Для тых хто не паспеў убачыць фільм: наступны паказ у нядзелю а 16:00 ва Уяздоўскім палацы ў Варшаве.
слухайце аўдыёфайл