Творы сучасных пісьменнікаў, якія апошнім часам з'явіліся ў Беларусі, у тым ліку такіх аўтараў як Віктар Марціновіч і Альгерд Бахарэвіч, паказалі, што актуальна цікавіць беларускага чытача, зазначае пісьменнік, журналіст і літаратурны крытык Алесь Аркуш. На ягоную думку, цяжка назваць іншы перыяд у беларускай літаратуры, калі выходзіла столькі цікавых кніг.
Пры гэтым, дадае Алесь Аркуш, сучасныя беларускія пісьменнікі не карыстаюцца ніякай падтрымкай з боку дзяржавы, а іх творы і так уваходзяць у мэйнстрым беларускай літаратуры. З Алесем Аркушам размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл