Беларуская Служба

У Варшаве выставілі здымкі з акцыі ў Нью-Ёрку пасля ўвядзяння ваеннага становішча

18.12.2019 10:58
«Салідарнасць у Нью-Ёрку» – гэта тытул выставы, якая паказвае дэманстрацыі ў падтрымку прафсаюзу «Салідарнасць» у Нью-Ёрку пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы.
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Дырэктар Архіву новых актаў Тадэвуш Краўчак падкрэсліў, што каляровыя фотаздымкі патрыятычнай акцыі, зробленыя Яўгенам Старкі, павінны будаваць свядомасць маладога пакалення:

- Выстава пра рэакцыю амерыканскага грамадства на ваеннае становішча з’яўляецца прынагоднай. Мы павінны будаваць свядомасць маладога пакалення, якое не памятае тагачасных падзей. Паказаць, што салідарнасць паміж грамадствамі існавала, каб нагадваць і вучыць маладыя пакаленні, што такія падзеі, як 13 снежня 1981 году, былі, і як тады людзі паводзілі сябе ў адносінах з іншымі. Каб маладое пакалення ведала, што нешта такое магло здарыцца і як прыстойна трэба сябе паводзіць.

Выстава «Салідарнасць у Нью-Ёрку» будзе працаваць бліжэйшы месяц у сядзібе таварыства «Wspólnota Polska» ў Варшаве.

ав