Некалькі гадоў таму Андрэй Бароўскі пачаў разам з сябрамі граць на вуліцы аўтэнтычную беларускую музыку. Праз кароткі час музыканты заўважылі, што ёсць цікавасць да такой музыкі і асабліва да танцаў.
Пасля летніх танцавальных вечароў узнікла ідэя арганізаваць танцавальную ноч у Гродне.
Андрэя з дзяцінства суправаджае традыцыйная музыка. Ён рана зразумеў, што хоча таньчыць і вывучаць аўтэнтычную музыку і танцы Беларусі.
У Варшаве з яго ўдзелам прайшлі беларускія танцавальныя майстар-класы ў «Пасольстве традыцыйнай музыкі».
Марыян Крыль пагутарыла з даследчыкам і музыкантам беларускай музычнай традыцыі.
Слухайце аўдыё