У Беларускім доме ў Варшаве адбылася адмысловая калядная сустрэча, падчас якой прагучалі пачуць сусветна вядомыя калядныя песні ў перакладзе на беларускую мову і ў суправаджэнні гуслі.
Алесь Чумакоў з гуслямі
У прыватнасці, можна было пачуць такія хіты, як «Звон звініць» («Jingle Bells»), «Вясёлых калядных святаў» («We wish you a merry christmas») ці «Ціхая ноч». Песні выконвалі Таццяна Ячная і Алесь Чумакоў, ён жа іграў на гуслях, якія сталі сапраўднай «зоркай» канцэрту. Пра тое, як узнікла ідэю спяваць вядомы песні па беларуску пад гуслі, расказаў Алесь Чумакоў.
Удзельнікі канцэрт
Калядных песень плануецца перакласці і запісаць яшчэ больш. Як нам стала вядома, у хуткім часе артыст плануе выдаць падобны альбом перакладаў сусветных калыханак. Таксама артыст працуе над праектам, які мае на мэце стварыць альбом ваенных песняў пад гуслі.
Варшаўскі канцэрт спадабаўся многім. Аказалася, што многія ўдзельнікі ўпершыню наведалі варшаўскі Беларускі дом, а некаторыя першы раз пачулі гуслі.
Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная ў бліжэйшы час выступяць на мінскім Калядным фэсце 25 снежня.
З Алесям Чумаковым і ўдзельнікамі размаўляў Альберт Ежы Вяжбіцкі.
слухайце аўдыё