2 студзеня ў Мінску пакажуць навагоднюю дзіцячую казку «Як літара «Ў» Каляды ратавала». Паказ пройдзе ў Маладзёжным тэатры эстрады.
Праекту ўжо тры гады, але, нягледзячы на гэта, ён надалей папулярны сярод дзяцей і бацькоў. «Для дзяцей – гэта казка, а для дарослых – прытча», – сказаў нашаму радыё сцэнарыст, кампазітар і прадзюсар Раман Арлоў. Паводле яго слоў, пастаноўка накіраваная перш за ўсё для дзяцей ва ўзросце 5-8 гадоў, аднак насамрэч у спектакля няма абмежаванняў па ўзроставых катэгорыях.
Дарэчы, літара «Ў» з’яўляецца таксама галоўным героем дзіцячых спектакляў, якія напісаныя адмыслова на вясну і восень. Пра праекты, дзе «Ў» – галоўны герой, Раман Арлоў расказаў Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл