У беластоцкай Оперы і Філармоніі адбыліся канцэрты праваслаўных калядак. Можна было пачуць калядныя кампазіцыі на розных мовах і ў розных аранжыроўках. На сцэне выступілі хоры і калектывы з Беласточчыны, а таксама госці з-за мяжы, між іншым хор са Свята-Пакроўскага сабора ў Гродне. Як гавораць удзельнікі канцэрту, гэта выдатная нагода, каб дзеці маглі прадставіць сваю творчасць на вялікай сцэне, але і нагода да супольнага калядавання.
Арганізатарам 38-ых канцэртаў калядак з'яўляецца праваслаўная беластоцка-гданская епархія. А калядкі можна будзе яшчэ пачуць у нядзелю ў час каляднага мерапрыемства «Гвязда і калядка», якое ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
З удзельнікамі каляднага свята ў Беластоку гутарыла Анна Пятроўская.
слухайце аўдыё