Беларуская Служба

З нагоды 95-годдзя Польскае радыё стварае спіс найлепшых песень

22.01.2020 13:11
Да 31 студзеня слухачы Польскага радыё могуць галасаваць на свае любімыя польскія песні, выбраныя журналістамі, якія займаюцца музыкай.
Польскае радыёПольскае радыё

Плебісцыт арганізаваны з нагоды 95-годдзя Польскага радыё. Спіс 95 песень з 1925-2019 гадоў можна знайсці на старонцы 95.polskieradio.pl. Галасаваць заахвочвае дырэктар Другой праграмы Польскага радыё Малгажата Малашка-Стасевіч:

- Варта ўспомніць і песні, і часы, у якія яны былі папулярныя: грамадска-культурніцкія акалічнасці. Гэта зачараваная гісторыя Польскага радыё. Але, не забывайма, гэта нашая гісторыя, зачараваная ў песнях. Песні, выбраныя слухачамі, атрымаюць новае жыццё: у новым афармленні, у новай вокладцы, у новым выкананні.

Галасаваць можна раз у дзень на спецыяльнай старонцы 95.polskieradio.pl. Вынікі будуць вядомыя 1 лютага. У гэты дзень у 1925 годзе выйшла ў эфір першая радыёперадача. Песні ў новым выкананні трапяць на альбом у двух дысках, выдадзены Музычным агенцтвам Польскага радыё. На дыску паявяцца любімыя песні слухачоў у арыгінальнай версіі.

Сярод абраных журналістамі песень ёсць як даўнія творы, яшчэ з часоў перад Другой сусветнай вайной, так і кампазіцыі з часу ПНР, перыяду трансфармацыі, і, нарэшце, сучасныя гіты поп-музыкі.

ав