Сёлета Польскае радыё адзначае 95-годдзе. У сувязі з юбілеем дзяржаўная радыёстанцыя арганізавала галасаванне, падчас якога слухачы выбіраюць «Песню 95-годдзя». Мы вырашылі пацікавіцца, ці раней польская музыка і польская культура былі добра вядомыя ў Беларусі і ці людзі слухалі Польскае радыё. І патэлефанавалі беларускаму сацыял-дэмакратычнаму палітыку, гісторыку і савецкаму дысідэнту Анатолю Сідарэвічу.
У дзіцячым і юнацкім узросце ён жыў ля самай польскай мяжы. Паводле яго, вяскоўцы слухалі польскі прагноз надвор’я, які быў больш дакладны чым беларускі. А яшчэ мясцовыя дзеці правяралі час перад школай паводле касцёльных званоў з польскага боку. Пра польскую музыку, Польскае радыё і шматлікія цікавыя рэчы Анатоль Сідарэвіч расказаў Валеры Саўко.
падрабязнасці - слухайце аўдыёфайл