Беларуская Служба

Улады Кракава ідуць насустрач турыстам

19.02.2020 17:41
Каралеўскі замак на ўзвышшы Вавель пашырае кантынгент наведвальнікаў, якія змогуць карыстацца льготамі. 
Panorama Krakowa od strony Wawelu
Panorama Krakowa od strony Waweluyorgil/ Shutterstock

Пазітыўныя змены ўводзяцца ў Кракаве. Каралеўскі замак на ўзвышшы Вавель пашырае кантынгент наведвальнікаў, якія змогуць карыстацца льготамі. І так, ільготныя білеты змогуць набыць жыхары Кракава, якія маюць гэтак званую «Карту кракавяка» (яе можа атрымаць кожны, хто жыве ў Кракаве і плаціць тут падаткі), а таксама шматдзетныя сем’і.

Справа ў тым, што кракаўскі Каралеўскі замак у асноўным наведваюць замежныя турысты, а вось самі жыхары горада, калі іх запытаць, калі апошні раз былі на Вавелі, то кажуць, што падчас школьнай экскурсіі. І таму гарадскія ўлады вырашылі такім чынам прыцягнуць гараджан у вядомую ўстанову культуры.

Але для іншых турыстаў таксама ўведзеныя змены. Замак як і кожны гістарычна-архітэктурны аб’ект, мае ліміты на колькасць наведвальнікаў. Дык вось, з 1 красавіка, калі пачынаецца новы турыстычны сезон, на 20% павялічыцца лік турыстаў, якія змогуць наведваць Вавель. Акрамя таго, дырэкцыя ўстановы прыняла рашэнне адкрыць для наведвання некаторыя памяшканні, якія раней былі закрытыя для турыстаў.

вс