Сёння ў Польшчы – Тлусты чацвер. Згодна старадаўняй традыцыі, у гэты дзень кожны паляк павінен з'есці прынамсі адзін пончык, бо ў іншым выпадку яго могуць чакаць непрыемнасці ў жыцці. Варшаўскі партал wawalove.pl піша, што ў многіх пончык асацыюецца з мармеладам і нечым салодкім. Аказваецца, што пончыкі могуць быць з...беконам, сялёдкай ды крывянкай. Пры гэтым такія «дзіўныя» пончыкі можна зʼесці не ў нейкім экзатычным месцы, а ў Варшаве.
Для прыкладу, адзін з варшаўскіх рэстаранаў прапануе «пончыкабургер»: гэта тое ж самае, што і гамбургер, толькі замест булкі – пончык.
А адна са сталічных пякарняў прапануе пончык з крывяной каўбасой. Прадстаўнік пякарні сказаў, што ў 17 стагоддзі пончыкі былі начыненыя салам і не былі салодкія, і толькі пазней, з ходам часу, пончык стаў дэсертам і пачаў асацыявацца з мармеладнай начынкай і слодыччу, паведамляе партал wawalove.pl.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар