Кампазітар аспрэчваў стэрэатып мастака – гаворыць кінарэжысёр Кшыштаф Занусі. Ён нагадаў, што Пэндэрэцкі падкрэсліваў, што падыходзіць да сваёй працы ў першую чаргу як да рамяства.
-Гэта быў вельмі грамадскі чалавек, які шмат працаваў для іншых. Ён абвяргаў стэрэатып творчага чалавека. Ганарыцца сваёй славай ён лічыў нечым негустоўным. Ён падкрэсліваў рамесніцкі бок творчасці, а не рамантычнае натхненне – растрапаныя валасы артысты, якія спадарожнічалі рамантыкам.
Кшыштаф Занусі зняў дакументальны фільм пра пачаткі кар’еры Кшыштафа Пэндэрэцкага:
-Гэта быў мой шанец, што я змог зняць пра яго фільм. Гэта быў незвычайны досвед. Кантакт з маладым чалавекам, у якога ўжо былі велізарныя веды пра свет музыкі. Ён ужо выклікаў першыя палемікі, звязаныя з яго авангардным дэбютам.
Кшыштаф Пэндэрэцкі быў прафесарам і рэктарам Музычнай акадэміі ў Кракаве. Яго музыка шматразова выкарыстоўвалася ў фільмах. 15 гадоў таму кампазітар быў адзначаны Ордэнам Белага Арла. У малапольскіх Люславіцах ён стварыў Еўрапейскі цэнтр музыкі. Восем гадоў таму брытанскае выданне «Guardian» назвала яго самым вялікім сучасным польскім кампазітарам.
Кшыштаф Пэндэрэцкі памёр у нядзелю ў Кракаве пасля цяжкай хваробы. Яму было 86 гадоў.
ав