Беларуская Служба

Браніслаў Камароўскі: Дональд Трамп стварыў уражанне, што ён на баку Пуціна

03.03.2025 12:33
Былы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі перакананы, што ў Авальным кабінеце  ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага наўмысна справакавалі.
Аўдыё
  • Браніслаў Камароўскі: Дональд Трамп стварыў уражанне, што ён на баку Пуціна
     ,           .
Былы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі перакананы, што ў Авальным кабінеце ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага наўмысна справакавалі. PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Украіне патрэбны мір, а гарантыі бяспекі — ключ да гэтага, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пасля саміту ў Лондане, які быў прысвечаны магчымасцям спынення вайны Расіі супраць Украіны.

Па запрашэнні брытанскіх уладаў у сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік НАТА, кіраўнікі Еўракамісіі і лідары Германіі, Італіі, Францыі і Канады. Польшчу прадстаўляў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Сярод асноўных тэмаў саміту — павелічэнне выдаткаў еўрапейскіх краін на абарону, працяг ваеннай падтрымкі Украіны і ўзмацненне эканамічнага ціску на Расію. Пасля сустрэчы прэзідэнт Украіны заявіў аб гатоўнасці падпісаць пагадненне аб карысных выкапнях з ЗША. Ён таксама выказаў упэўненасць, што зможа аднавіць адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля іх публічнай сваркі ў пятніцу, 28 лютага, але перамовы павінны працягвацца ў іншым фармаце.

Былы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі перакананы, што ў Авальным кабінеце  ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага наўмысна справакавалі:

 — Думаю, яго справакавалі або ён проста не вытрымаў ціску і хамства з боку гаспадара Белага дома. У такіх сітуацыях заўсёды галоўнае — атмасфера, якую стварае гаспадар. Варта задумацца, чаму, насуперак звычаям, звязаным з функцыянаваннем Белага дома, прэзідэнт Дональд Трамп не падзякаваў журналістам пасля некалькіх хвілін сустрэчы, падчас якіх звычайна гучаць добрыя словы, выказваецца ўзаемнае задавальненне, некаторыя агульныя рысы будучых перамоў і перадаюцца самыя важныя думкі аб тым, што будзе абмяркоўвацца, але потым без камер. Я  магу падзяліць думку, што гэта нейкі  вынік адсутнасці вопыту ў новай адміністрацыі Трампа, але цяжка ўявіць, што пачынаючы ад прэзідэнта да працаўнікоў яго адміністрацыі — людзей, якія рыхтуюць гэтую сустрэчу, усе забыліся, як такая сустрэча выглядаць павінна. (...)

Былы прэзідэнт Польшчы таксама перакананы, што заявы Дональда Трампа і Джэй Дзі Вэнса аб нежаданні прэзідэнта Украіны дасягнуць міра, недарэчныя:

 — На мой погляд, заява прэзідэнта Трампа аб тым, што Зяленскі не хоча міру, недарэчная, усё наадварот. Гэта Пуцін не хоча міру, таму што ён хоча мець развязаныя рукі, ён хоча толькі часовага перамір'я. Падобна на тое, што прэзідэнт Трамп пайшоў на гэта, як бы апраўдваючы чаканні Пуціна, вызначаныя дзесьці, магчыма, на амерыкана-расійскіх перамовах. Калі сустрэча Трампа і Пуціна адбудзецца, а яна, напэўна, адбудзецца неўзабаве, я не думаю, што прэзідэнт ЗША праявіць такое нежаданне, грэбаванне і хамства ў адносінах да свайго суразмоўцы. Я думаю, што ў рэальнай палітыцы Трамп, напэўна, спрабуе прыдумаць, як не надта саступіць Пуціну, але ў вербальнай плоскасці, такімі паводзінамі амерыканскі лідар ужо стварыў уражанне, што ён на баку Пуціна. (...)

У Браніслва Камароўскага пацікаваліся, як, на яго думку, у цяперашняй крызіснай сітуацыі на лініі Вашынгтон-Кіеў, павядзе сябе Дональд Трамп:

— Гэта вельмі слушнае пытанне, і сёння на яго няма простага адказу, таму што прэзідэнт Трамп вядомы сваёй непрадказальнасцю. Я не ведаю, ці захоча ён так бы мовіць падняць прэстыж  у вачах сваіх выбарцаў і вырашыць пакараць прэзідэнта Зяленскага, пакараўшы такім чынам увесь украінскі народ і ўскосна нашу частку Еўропы. Я спадзяюся, што гэтага не адбудзецца, бо цяжка ўявіць, каб Украіна вяла ваенныя дзеянні без падтрымкі ЗША. Еўропа можа і, верагодна, павялічыць свае фінансавыя намаганні ды ваенныя пастаўкі для Украіны. Але ёсць сістэмы, якія даступныя толькі амерыканцам, альбо ў першую чаргу амерыканцам. Напрыклад, маю на ўвазе радыёкасмічную выедку.  (...)

Я спадзяюся, што зараз адбываюцца нейкія актыўныя дыпламатычныя дзеянні з боку вядучых еўрапейскіх краін, пераду сім Вялікабрытаніі і Францыі, каб дамагчыся перазагрузкі ў амерыкана-ўкраінскіх адносінах, і я думаю, што з боку ўкраінскай адміністрацыі таксама ажыццяўляюцца падобныя захады, каб у прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з'явілася магчымасць на шчырую спробу вярнуцца да перамоў з Дональдам Трампам.

Размова з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім ў 2010-2015 гг. прагучала на хвалях Трэцяй праграмы Польскага радыё. 

Слухайце аўдыё! 

эж