Першы канцэрт музыкі далі ў Полацку яшчэ ў 1999 годзе. Хаця тады яны выступалі пад іншай назвай - Руевіт. Пазней з'явілася ідэя, каб для назвы гурта за аснову ўзяць геаграфічную назву, бо яны ўсе старадаўнія.
«Ольса гэта ручай на Магілёўшчыне, а паколькі мы граем старую музыку дык і Стары Ольса - так як "стары ручай Ольса"» - тлумачыць Марыя Шарый.
«У гэтым годзе ў нас будзе асаблівае паўналецце - 21 год. Пачынаем працу над нашым новым сайтам. Таму менавіта цяпер з'явілася ідэя, каб стварыць віртуальны музей гурту "Стары Ольса"», - распавядае Марыя.
Гутарку запісаў Яраслаў Іванюк
Фота аўтара