Рамадан – гэта месяц посту ад усходу да заходу сонца, малітвы і роздуму, але таксама радасці, якую бачна і чутно пасля захаду сонца ў поўных дамах гасцей і на поўных людзей вуліцах. У часе каранавірусу ўсё памянялася. Рамадан з’яўляецца вялікім выклікам для ўсіх мусульман, а іх у свеце – больш за 1,8 мільярда.
Саудаўская Арабія, адна з самых ісламскіх краін у свеце, зачыніла самыя важныя мячэці ў Меццы і Медзіне, забараніла ўсе вячэрнія малітвы з удзелам вялікай колькасці людзей.
У шыіцкім Іране галоўны аятала Алі Хаменеі таксама абвясціў, што не будзе традыцыйных малітваў у мячэці. Ён суцяшаў вернікаў, што калі яны маюць абгрунтаваныя боязі за здароўе ў часе эпідэміі, то яны не мусяць пасціць, але павінны будуць гэта зрабіць пазней.
-У Турцыі гэта пераважна старыя хацелі хадзіць у мячэць і ім не падабаліся забароны, – гаворыць турак, негатыўна настаўлены да ўладаў. Ён падкрэслівае, што ў яго краіне доўга не было тэмы каранавірусу. –Эпідэмія была вакол нас, тысячы хворых у Іране, а ў нас не. Аднак, калі ЕЗ сказаў, што ў сувязі з пандэміяй можа падтрымаць фінансава дзяржавы, то ў Турцыі знайшлі першы выпадак.
Гэта было ў першай палове сакавіка. Цяпер Турцыя знаходзіцца ў сумнай статыстыцы на самай высокай пазіцыі сярод ісламскіх краін. Па колькасці заражаных краіна апярэдзіла Іран, але там менш памерлых. У іншых мусульманскіх краінах колькасць смяротных ахвяр значна ніжэйшая, рэдка больш за сто.
ав