Беларуская Служба

Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах працуе ў сацыяльных сетках

04.05.2020 13:51
У гэтым часе ў мезеі традыцыйна праходзіць фальклорны агляд падляскага і палескага фальклору «Там по маёвуй росі».
Аўдыё
  • Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах працуе ў сацыяльных сетках
.
.Я. Іванюк

Калі б не пандэмія каранавіруса і жорсткія абмежаванні ў арганізацыі імпрэзаў з удзелам публікі, напэўна ў гэты час мы маглі б распавядаць пра мерапрыемствы штогадовага фальклорнага агляду падляскага і палескага фальклору «Там по маёвуй росі», які ладзіцца Музеям Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. На гэты агляд кожны год прыязджалі фальклорныя гурты не толькі з Падляшша, але таксама з Беларусі – у асноўным з заходняга Палесся.

«У гэтым годзе агляд вядома ж не адбудзецца, але мы не пакідаем сваіх прыхільнікаў без нічога», – гаворыць Максім Фёнік, які займаецца профілем Музею Малой Бацькаўшчыны ў Facebooku.

Яраслаў Іванюк

слухайце аўдыё