Беларуская Служба

Kresy i bezkresy міжваеннай Польшчы: новая выстава ў варшаўскім Музеі Незалежнасці

15.06.2020 12:34
Выстава Kresy i bezkresy, прысвечаная сярод іншага Львову, і «Вясёлай Львоўскай хвалі» (забаўляльная праграма Польскага радыё, якая выходзіла ў эфір з 1931 па 1939 год.). 
Аўдыё
  • Cкладавая выставы Bezkresy прысвечана трагедыі палякаў, якія апынуліся ў савецкай няволі, гаворыць куратар выставы Кшыштаф Бонкала.

Kresy i bezkresy – гэта новая выстава ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве. На выставе можна ўбачыць дакументы, фатаграфіі, прадметы мастацтва, прысвечаныя ўсходнім тэрыторыям было Рэчы Паспалітай, адсюль назва імпрэзы. Аднак у даслоўным перакладзе назва выставы гучыць як «Межы і бясконцасць». Алігарычны сэнс назвы таксама адлюстроўваецца ў змесце экспазіцыі.

Выстава Kresy i bezkresy, прысвечаная сярод іншага Львову, і «Вясёлай Львоўскай хвалі» (забаўляльная праграма Польскага радыё, якая выходзіла ў эфір з 1931 па 1939 год.). На выставе шырока прадстаўлена іканаграфія аб культурным і навуковым жыцці міжваеннага Львова. Нямала месца прысвечана Крамянцу і яго знакамітаму ліцэю – «Валынскім Афінам», а таксама памятным месцам Вільні.

Выстава пад назвай Kresy i bezkresy падзелена на часткі. «Памяць не можа быць знішчана» – так называлася экспазіцыя, прысвечаная трагедыі польскіх ваеннапалонных, якіх расстралялі войскі НКУС СССР.

Другая экспазіцыя – «Ачыстка тэрыторыі» – распавядае пра дэпартацыю польскага насельніцтва. У трэцяй экспазіцыі – «Жыццё насуперак абставінам» – апавядаецца пра складаную адаптацыю сасланых на новым месцы жыхарства і неймаверна складныя ўмовы жыцця ў аддаленых кутках Савецкага Саюзу.

Складавая выставы Bezkresy прысвечана трагедыі палякаў, якія апынуліся ў савецкай няволі, гаворыць куратар выставы Кшыштаф Бонкала:

-Галоўным чынам частка экспазіцыі Bezkresy складаецца з прадметаў, які ўваходзяць у агромністую «Калекцыю сібіракоў». Перад усім гэтай выставай мы хацелі прадэманстраваць маштаб савецкага злачынства, злачынства супраць чалавечнасці, ахвярам якога, сталі польскія палонныя афіцэры.

Размяшчэнне гэтага элементу ў часткі Bezkresy мае падвойнае значэнне. Па-першае, гэта дакладна акрэслівае бясконцасць гэтага злачынства. А па-другое, указвае на яднанне з сем’ямі ахвяраў, які былі сасланыя ў сапраўдную «бясконцасць« тундры, стэпу, Сібіру. Вельмі часта, факт растрэсла афіцэра стаў прысудам для іх сем’яў, якія апынуліся пад савецкай уладай.

Выставу Kresy i bezkresy складаюць гістарычна бясцэнныя прадметы, – кажа Кшыштаф Бонкала, куратар і аўтар выставы, якія выдатна перадаюць атмасферу «Крэсаў» – усходніх рэгіёнаў міжваеннай Польшчы:

-Не хацеў бы параўноўваць нашы экспанаты. Скажыце, як можна параўнаць дзённічак выразаны з бярозавай кары, дзе каліграфічным почыркам выведзены скарбы польскай літаратуры, напрыклад, з самаробным партсігарам, аздобленым планам аднаго з савецкіх лагераў? Гэты рэчы немагчыма параўноўваць.

На нашай выставе прадстаўлены вельмі цікавы штандар, штандар савецкага Звязу Патрыётаў Польшчы, на якім бачны вобраз святога Андрэя Баболі. Гэта нечаканы факт, асабліва ведаючы, як далей адбывалася атэізацыя краіны. (...)

Пра новую выстава ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве Kresy i bezkresy, прысвечаную лёсам палякаў з усходніх рэгіёнаў міжваеннай Польшчы, расказваў яе аўтар і куратар Кшыштаф Бонкала.

Слухайце аўдыё!

PR5/эж