Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся прыпыніць аказанне ваеннай дапамогі Украіне, пакуль кіраўніцтва краіны не прадэманструе «прыхільнасць міру». Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля сваркі Трампа з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Белым доме.
«Прэзідэнт ясна даў зразумець, што ён накіраваны на мір. Нам трэба, каб нашы партнёры таксама былі адданыя гэтай мэце. Мы прыпыняем і пераглядаем нашую дапамогу, каб пераканацца, што яно спрыяе вырашэнню праблемы», - заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома, якога цытуюць сусветныя інфармагенцтвы і амерыканскія СМІ.
Сам Трамп гэтае рашэнне пакуль не каментаваў, афіцыйнай інфармацыі з Белага дома таксама не паступала. Пра прыняццё рашэння аб спыненні дапамогі стала вядома праз некалькі гадзін пасля таго, як Дональд Трамп заявіў журналістам, што «пра гэта (прыпыненне дапамогі – рэд.) нават не думаў».
Bloomberg і Fox News паведамляюць, што паўза працягнецца да таго часу, пакуль прэзідэнт ЗША не пераканаецца, што кіраўніцтва Украіны дэманструе памкненне да міру. Неафіцыйна ў Белым доме заяўляюць, што гэта не канчатковае спыненне дапамогі, а толькі паўза.
Па дадзеных Bloomberg, рашэнне закране ўсё амерыканскае ваеннае абсталяванне, не дастаўленае ва Украіну, уключаючы зброю, якая знаходзіцца ў дарозе або чакае транзіту праз Польшчу.
вс