Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў Мінску пачаў арганізавацца яшчэ ў 50-ыя гады мінулага стагоддзя. На дадзены момант захоўваецца ў ім больш за 520 фондаў. Сярод найбольш вартасных дакументаў варта назваць хаця б рукапісы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча ці больш нам сучасных літаратараў – Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна ды Генадзя Бураўкіна.
У архіве захоўваюцца таксама фонды беларускіх пісьменнікаў замежжа, у тым ліку з Польшчы. Усё пачалося з кантакту з Сакратам Яновічам, – гаворыць кіраўнік музея Ганна Запартыка.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк