Выданне Sieci піша пра карціну вядомага польскага мастака Яна Матэйкі (Jan Matejko), якая на аўкцыёне была прададзена за неверагодную цану – амаль 7 млн злотых (1,76 млн долараў ЗША). Гэта партрэт выдатнага лекара, прафесара Караля Гілеўскага, які быў кіраўніком Ягелонскага ўніверсітэту, выконваў піянерскія аперацыі, і заўчасна памёр ад тыфу ва ўзросце 39 гадоў. Партрэт заказала ў Матэйкі ягоная жонка. Карціна была вядомая практычна толькі па рэпрадукцыях, паколькі яна на сто гадоў знікла. Усплыла ў 2015 годзе на аўкцыёне ў Вене. Тады прапанавалі яе купіць польскім музеям, але ніводзін не знайшоў сродкаў.
Барбара Ціцёра-Чвурнуг (Barbara Ciciora-Czwórnóg), аўтарка шматлікіх навуковых працаў, прысвечаных Матэйку, вельмі здзіўлена такой высокай цаной мастацкага твору. Матэйка, канешне, выбітны мастак, цэніцца на Айчыне і на свеце. Але, баюся, што нехта накручвае спекуляцыйны пухір, – адзначае спецыялістка.
Як кажуць людзі, якія займаюцца мастацтвам, карціна вартая столькі, колькі хтосьці гатоў за яе заплаціць. Аднак некаторыя здзелкі на аўкцыёнах узбуджаюць падазрэнне, што нешта можа быць не так. Шмат людзей задае сабе пытанне, як магчыма, каб карціна, купленая пяць гадоў таму за 1,3 млн злотых, цяпер была прададзена за амаль 7 млн? Некаторыя падазраюць, што гэта была аперацыя ў рамках накручвання цаны. Здараецца, што ўладальнік выстаўляе карціну, але зусім не збіраецца яе прадаць. Плаціць аўкцыёну, дамаўляючыся з ім, што ён пусціць у свет інфармацыю пра продаж, каб накруціць ажыятаж.
нг