Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы рыхтуе да друку альбом пра Савецкі Саюз з фотаздымкамі і тэкстамі Жульена Браяна. «Найбольш таямнічая краіна свету. Савецкі Саюз у фотаздымках і тэкстах Жульена Браяна 1930-1959» – гэта тытул двухмоўнага альбому ІНП.
У Польшчы амерыканскі карэспандэнт Жульен Браян вядомы тым, што ў верасні 1939 году ён дакументаваў бамбаваную немцамі Варшавы. Аднак, сам сябе ён не лічыў ванным фатографам. Ён пісаў: «Я чалавек, праца якога заключаецца ў працы з святлом, а не бомбамі».
Жульен Браян неаднаразова быў у Савецкім Саюзе (1930–1937, 1946–1947 і 1956–1959), а на яго здымках бачнае штодзённае жыццё ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве і іншых гарадах, вёсках, на Каўказе і ў Сібіры. Большасць здымкаў з далёкіх падарожжаў не публікавалася.
«Альбом дапаўняюць тэксты Браяна, прысвечаныя яго вандроўкам па СССР і досведу з фатаграфаваннем у гэтай краіне», – паведамляе ІНП. Яго публікацыя выйдзе на дзвюх мовах: польскай і ангельскай.
Браян лічыцца адзіным замежным журналістам, які быў у Варшаве ў часе гітлераўскай агрэсіі на Польшчу. Пры дапамозе Польскага радыё ён заклікаў прэзідэнта ЗША Рузвельта дапамагчы варшаўскім мірным жыхарам, якія сталі цэллю для нямецкіх бамбавікоў. З ахопленай агнём Варшавы ў ЗША Браян выехаў 21 верасня 1939 году, забіраючы з сабой багаты матэрыял, які дакументаваў жыццё мірных жыхароў у польскай сталіцы.
ав