Лета – гэта пара адпачынку. Адным з важнейшых месцаў адпачынку ў Польшчы з'яўляюцца Мазуры – рэгіён на паўночным усходзе краіны, славуты сваім паазерʼем. Але ў рэгіёне, які да вайны ўваходзіў у склад нямецкай Усходняй Прусіі, можна не толькі загараць, але і наведваць цікавыя гістарычныя абʼекты. Сярод іх – былая стаўка Гітлера «Воўчае логава» («Вольфсшанцэ»). У падарожжа па гэтаму месцы запрашае партал noizz.pl.
У «Воўчым логаве» Адольф Гітлер правёў звыш 800 дзён. Менавіта адсюль ён кіраваў нападам на Савецкі Саюз і баявымі дзеяннямі на Усходнім фронце.
20 ліпеня 1944 года тут быў здзейснены няўдалы замах на Гітлера, якога спрабаваў забіць палкоўнік Штаўфенберг.
«Вольфсшанцэ» была канчаткова пакінутая нямецкімі войскамі пасля падрыву бункераў 25 студзеня 1945 года ў сувязі з выхадам перадавых частак Чырвонай арміі на адлегласць у 15 км ад стаўкі.
Расчыстка нямецкіх мінных палёў вакол комплексу ажыццяўлялася Войскам Польскім у два этапы з 1945 па 1956 год.
У нашы дні «Вольфсшанцэ» ўяўляе сабой музей, які дзейнічае круглы год. На тэрыторыі комплексу ўсталяваны помнік удзельнікам змовы 20 ліпеня.
вс