Беларуская Служба

Павал Усаў: Перамовы ў Мінску прымальныя для Пуціна і Трампа, непрымальныя для Зяленскага

05.03.2025 15:12
У Крамлі Мінск назвалі «найлепшым варыянтам для правядзення перамоў з Трампам». «Гэтае пытанне не падымалася і ніяк не абмяркоўвалася. 
Аўдыё
  • Павал Усаў: Перамовы ў Мінску прымальныя для Пуціна і Трампа, непрымальныя для Зяленскага
Павал Усаў.

Але, канешне, для нас Мінск — гэта найлепшае месца», - сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. 

І для Масквы, і для Мінска гэты варыянт добры, бо ён азначае перамовы на тэрыторыі пераможцы. Для Трампа – гэта таксама прымальна, кажа палітолаг Павал Усаў:

- Гэта не нейтральная тэрыторыя, а тэрыторыя агрэсара. Па-другое, гэта зроўнівае статус Расіі-агрэсара і Украіны - аб’екта агрэсіі. У павышэнні статуса Расіі – гэта было б вялікім дасягненнем. Калі б Украіна прыняла прапанову, то гэта было б палітычнай паразай, прыняццем гульні агрэсара. Тое, што месца прапаноўвае агрэсар, мяняе ўсю атмасферу і самі перамовы.

Для Трампа гэта было б добрае месца. Ён бы, як і хацеў, зраўняць для сваёй здзелкі статус Расіі і статус Украіны. Гэта было б зручна для падыходу Трампа – мір як здзелка. У ёй не мае значэння, хто напаў, хто пацярпеў. Важны факт вайны і факт яе прыпынення. У гэтым кантэксце Лукашэнка не з’яўляецца перашкодай. У псіхалогіі здзелкі няма этычных аспектаў.

Для Кіева – гэта непрымальна. Вайна мае канкрэтны маральна-псіхалагічны аспект. Для Кіева няма магчымасці перамоў у Мінску. І тут зноў можа адбыцца канфрантацыя паміж Кіевам і Вашынгтонам, бо Трамп прасоўвае сваю пазіцыю, што вінаватыя ўсе, і што трэба вайну закончыць. Кіеў з гэтым не пагаджаецца.

У далучаным гукавым файле - поўны каментар палітолага. 

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка