Беларуская Служба

Інстытут Нацыянальнай памяці Польшчы ў 16 гарадах адчыніў выставу «Тут нарадзілася Салідарнасць»

22.07.2020 10:44
Гэта другое выданне выставы, якую можна будзе паглядзець, між іншым, у Варшаве на Цэнтральным вакзале, на плошчы Новага Сончу, у Беластоку, Мрангове.
Выстава ў ВаршавеPAP/Paweł Supernak

Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк сказаў Польскаму радыё, што экспазіцыя аддае даніну памяці людзям, якія 40 гадоў таму стваралі «Салідарнасць»:

-«Салідарнасць» – гэта гэтыя вялікія прозвішчы, вядомыя з падручнікаў па гісторыі, з першых старонак газет. Але гэтых прозвішчаў не было б, калі б у другім шэрагу не было сотняў тысяч іншых людзей. Часта таксама герояў. Гэта людзі, якія таксама адыгралі значную ролю.

Экспазіцыя паказвае мапу і значэнне страйкаў з ліпеня, жніўня і верасня 1980 году. Да канца ліпеня ў цэлай Польшчы страйкавала каля 80 тысяч чалавек на больш як 170 заводах. Яны прывялі да ўтварэння незалежнага прафсаюзу «Салідарнасць».

ав