Беларуская Служба

МЗС Польшчы выдала дзве кнігі пра дасягненні палякаў у свеце

23.07.2020 08:09
З кніг можна даведацца, што многія архітэктурныя аб’екты ў свеце – гэта праца палякаў.
         ,    .
Міністэрства замежных спраў Польшчы прэзентуе дзве публікацыі з дасягненнямі палякаў, якія мала вядомыя публіцы. МЗС Польшчы

Міністэрства замежных спраў Польшчы прэзентуе дзве публікацыі з дасягненнямі палякаў, якія мала вядомыя публіцы. Першая з іх «Палякі свету. Вядомыя невядомыя» была выдадзеная ў снежні мінулага году і спадарожнічала выставе МЗС і Архіва Польскай акадэміі навук. Другая «Польскія архітэктары ў свеце» была выдадзеная ў чэрвені і з’яўляецца працягам першай.

Віцэ-міністр замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк зазначае, што многія архітэктурныя аб’екты ў свеце – гэта праца палякаў:

-З публікацыі мы даведаемся, на колькі цяжка сабе ўявіць сённяшнюю сталіцу Грузіі без працы польскіх архітэктараў Аляксандра Шымкевіча, Аляксандра Рагойскага, Генрыка Грынеўскага. Даведаемся пра Клемэнса Ляшэвіча, які праектаваў галоўныя будынкі Якуцка. Даведаемся, што палякі на Далёкім Усходзе рэалізавалі піянерскую ўрбаністычную ініцыятыву, засноўваючы кітайскі горад Харбін.

У публікацыі можна знайсці біяграфіі польскіх архітэктараў, здымкі праектаваных імі аб’ектаў у Пецярбургу, Кіеве, а таксама ў Кітаі, краінах Міжземнага мора, Заходняй Еўропы і Паўднёвай Амерыкі.