Беларуская Служба

У Беларусі адзначылі 100-гаддзе з дня нараджэння папы рымскага

27.07.2020 18:20
Мясцовыя палякі ды іх госці выканалі ў гонар святога папы рымскага песні на беразе Нёмна.
Jan Paweł II
Jan Paweł IINarodowe Archiwum Cyfrowe

У Беларусі адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 100-гаддзю з дня нараджэння папы рымскага Яна Паўла ІІ. Мясцовыя палякі ды іх госці выканалі ў гонар святога папы рымскага песні на беразе Нёмна.

Яшчэ перад імпрэзай кіраўнік культурна-асветніцкага таварыства «Палянічка» («Poloniczka») Святлана Замоціна сказала карэспандэнту Польскага радыё, што выступяць вядомыя польскія хоры з розных гарадоў Беларусі.

- У імпрэзе ўдзельнічае восем хароў, якія прыязджаюць з Баранавічаў, Мінска, Стоўбцаў і Барысава. Яны праспяваюць любімыя песні Яна Паўла ІІ.

На беразе Нёмна непадалёк ад Стоўбцаў прайшоў таксама турыстычны з’езд палякаў Беларусі. Першы дзень быў прысвечаны 100-годдзю Варшаўскай бітвы 1920 года, а другі – стагоддзю з дня нараджэння Яна Паўла ІІ.

У. Пац/нг