Беларуская Служба

Юры Каліна зняў новы фільм пра пацыфікацыі беларускіх праваслаўных вёсак

27.01.2025 15:21
Галоўнай тэмай фільму з'яўляюцца падзеі 79-гадоваў даўніны. 
Аўдыё
  • Юры Каліна зняў новы фільм пра пацыфікацыі беларускіх праваслаўных вёсак на Падляшшы
.
..

“Наша памяць" – новы дакументальны фільм беларускага рэжысёра з Падляшша Юрыя Каліны гледачы тэлеканалу “Белсат” пабачыць ужо ў бліжэйшую нядзелю, 2 лютага. Пройдуць таксама і адкрытыя паказы ў кіназалах на Беласточчыне. 

Галоўнай тэмай фільму з'яўляюцца падзеі 79-гадоваў даўніны. Тады на мяжы студзеня і лютага 1946-га у выніку пацыфікацыі беларускіх праваслаўных вёсак атрадам польскага антыкамуністычнага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса “Бурага” ў ваколіцах Бельска Падляшскага загінулі 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і малыя дзеці.

6 гадоў таму беларускія і польскія грамадскія дзеячы стварылі грамадскую ініцыятыву, каб памяць пра ахвяр не знікала. Зміцер Косцін паразмаўляў з аўтарам фільму "Наша памяць" і сябрам ініцыятывы Юрыем Калінам.

Прэм'ера фільму "Наша памяць" на “Белсаце” пройдзе ў бліжэйшую нядзелю, 2 лютага, а 18:00 паводле мінскага часу. У гэты ж дзень аўтар супольна з Цэнтрам Беларускай культуры ў Беластоку запрашае на адкрыты паказ фільму ў беластоцкім кінатэатры “Forum”. Пачатак: 2 лютага ў 14.30. Праз тыдзень 7 лютага фільм пакажуць ў Бельскім Доме культуры, пачатак у 18.00.

слухайце аўдыё