Беларуская Служба

Выстава мастака, які маляваў польскую вёску, карыстаецца надзвычайнай папулярнасцю

29.01.2025 14:14
Натоўпы зацікаўленых можна сустрэць у Нацыянальным музеі ў Варшаве. Праз некалькі дзён там завяршаецца падоўжаная выстава Юзэфа Хэлмоньскага.
Аўдыё
  • Выстава мастака, які маляваў польскую вёску, карыстаецца надзвычайнай папулярнасцю
«Бабіна лета» Юзэф Хелмоньскі Авторство: Хелмоньский, Юзеф. hAFWnyhyDvXUoQ — Google Arts & Culture, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=54819566

Дадзеныя за сярэдзіну тыдня паказваюць, што яго наведалі больш за 150 тысяч чалавек. Аднак, гледзячы на ​​чэргі, якія ўзнікаюць перад музеем, можна сказаць, што гэтая лічба адназначна будзе большай.

Юзэф Хелмоньскі - класік рэалізму. Ён маляваў карціну жыцця польскай вёскі, а з цягам часу і ўкраінскай, – гаворыць адзін з куратараў выставы Войцех Главацкі:

- Мы падкрэсліваем, што спосаб, як Хэлмоньскі паказвае польскую правінцыю, гэта канструктыў. Не трэба ўспрымаць гэтыя карціны як ілюстрацыю ці фатаграфію. Гэта ўспаміны, гэта кампіляцыя матываў, якія Хэлмоньскі збірае ў Польшчы ці падчас сваіх падарожжаў на Усход, ва ўкраінскія мясцовасці. А потым з запамятаных сцэн стварае візію, поўную жыцця.

Выстава падоўжана да нядзелі, 2 лютага. У пазнейшым часе выстава будзе паказаная ў Нацыянальным музеі ў Познані і Кракаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры