Беларуская Служба

У самым вялікім музеі свету чакаецца капітальны рамонт

29.01.2025 19:01
Гэта адказ уладаў Францыі на трывожныя паведамленні, якія з'явіліся ў апошнія дні аб кепскім стане музею.
Эмануэль Макрон у ЛуўрыPAP/EPA/BERTRAND GUAY / POOL

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясціў аб рэканструкцыі і пашырэнні Луўра ў Парыжы. Гэта адказ уладаў Францыі на трывожныя паведамленні, якія з'явіліся ў апошнія дні аб кепскім стане музею.

«Новае Адраджэнне Луўра» - так называецца праект, які прадугледжвае абнаўленне і пашырэнне парыжскага музею, абвясціў прэзідэнт Францыі, выступаючы ў пакоі, дзе зараз дэманструецца шэдэўр Леанарда да Вінчы.

- Гэта азначае, перш за ўсё, стварэнне новага, вялікага ўваходу. Мы таксама створым новыя памяшканні ў сутарэннях, якія дазволяць перанесці Мону Лізу ў асобнае памяшканне. Таксама трэба спланаваць, як усё гэта прафінансаваць, у тым ліку праз новы, павышаны тарыф для наведвальнікаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.

Працы плануецца пачаць у канцы года, яны зоймуць шэсць гадоў. Арыенціровачны кошт інвестыцый - 500 мільёнаў еўра.

- Гэта будзе абноўлены, пераасэнсаваны і пашыраны Луўр, які стане сапраўдным цэнтрам гісторыі мастацтва для нашай краіны і за яе межамі, — растлумачыў прэзідэнт Францыі.

На мінулым тыдні ў СМІ трапіў ліст, у якім кіраўніцтва Луўра пісала аб пагаршэнні тэхнічнага стану музею, нарастаючых пашкоджаннях, тэмпературных ваганнях, якія пагражаюць захаванасці твораў, і адсутнасці належных памяшканняў для турыстаў. Будынак, разлічаны на каля чатыры мільёны наведвальнікаў у год, у мінулым годзе ён прыняў амаль дзевяць мільёнаў чалавек. Пасля рэканструкцыі і пашырэння музей зможа прымаць 12 мільёнаў турыстаў у год.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры