Беларуская Служба

У часы штучнага інтэлекту ўсё больш і больш увагі будзе надавацца гэтым песням — удзельнікі майстар-класаў па калыханках

10.03.2025 17:11
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку ладзіць сустрэчы, прысвечаныя традыцыйным спевам польскіх беларусаў.
Аўдыё
  • Майстар-клас у Беластоку: Беларускія калыханкі
Тэксты калыханакБеларуская служба Польскага радыё/А. Пятроўская

З самых даўніх часоў над калыскай дзіцяці гучаў голас маці, бабулі, сястрычкі. Коцікі, куры, гулі - гэта героі калыханак для дзяцей, i каб песеннае майстэрства для малечы не загінула, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку правёў адмысловыя майстар-класы.

«Люлі-люлі, прыляцелі гулі...» гэтыя словы чулі пэўна не толькі дзеткі ў Беларусі але і на Падляшшы. Калыханкі - адзін з найстаражытнейшых песенных жанраў, каб дзеткі хутчэй засыналі і добра спалі, таму Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку праводзіць майстар-класы па традыцыйных спевах пад назвай «Песні Беласточчыны». Адмысловай увагай былі надзеленыя калыханкі з фанаграфічных архіваў вядомага беластоцкага фалькларыста Сцяпана Копы.

«Такіх калыханак я не ведала, добрыя песенькі, мы тут усе амаль ужо паснулі як тыя гулі. Калыханкі даволі простыя па мелодыях але розняцца і гэта трэба ўсё запомніць, як мама ці бабуля праспявала так гэтыя калыханкі і ўтвараліся. Я прадстаўляю калыханкі, якія выбрала з архіва Сцяпана Копы» - гаворыць беларуская фалькларыстка і майстрыха традыцыйнага спеву Ірына Мазюк.

 «Я яго адлічбавала і знайшла там шэраг цудоўных калыханак, выбрала з іх самыя адметныя.  Калыханкі ёсць і ў кніжках Сцяпана Копы, тэкст і ноты, але мы тут вучымся ад жывога гука. Жывы гук нясе вельмі шмат спеўных асаблівасцяў, праз ноты гэтыя асаблівасці не праходзяць».

Арганізатары плануюць працягнуць майстар-класы, прысвечаныя традыцыйным спевам Падляшша.

На працягу года Цэнтр беларускай культуры правядзе заняткі па абрадавых падляшскіх песнях: велікодных, летніх, песнях ураджаю, вясельных напевах і калядках.

А з аматарамі спявання калыханак гутарыла Анна Пятроўская.

На беларускай мове для маленькіх даследчыкаў выдалі кнігу Грэтэ Ротбёль

05.03.2025 10:58
Выданне для самых маленькіх апавядае пра розных жывёл, колькі яны жывуць, як растуць і што ім падабаецца з ежы. 

Выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка Сяргея Календы — «Хлопец Томас. Tomas the Boy»

05.03.2025 13:02
Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд на кожнае здарэнне.