Zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com/CC0
Вяртаюцца «Беларускія ўікэнды» – цыкл мерапрыемстваў, якія ладзіць кампанія «Кінагонг». 23 лістапада ў сталічным кінатэатры «Масква» адбудзецца адзіны паказ кранальнай сямейнай драмы «Васьмікласнікі не плачуць». Кінакарціна дубляваная на беларускую мову найлепшымі беларускімі артыстамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» і Фестывалю нідэрландскага кіно пры падтрымцы Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі. Пра паказ фільма і праект «Беларускія ўікэнды» Валеры Саўко размаўляе з кіраўніком кампаніі «Кінаконг» Андрэем Кімам.
слухайце аўдыёфайл