Беларуская Служба

Польшча адзначыла 100 гадоў дыпламатычных адносін з Амерыкай

25.11.2019 16:15
З гэтай нагоды ў Нью-Ёрку адбыўся ўрачысты баль у славутым Carnegy Hall і міжнародны фестываль «Шапэн і сябры».
Аўдыё
  • Сёлета ў Польшчы адзначаюць важны юбілей – стагоддзе ўсталявання польска-амерыканскіх дыпламатычных стасункаў
       -
Святочны канцэрт у Генэральным консульстве Польшчы ў Нью-Ёркуhttps://nowyjork.msz.gov.pl/

Сёлета ў Польшчы адзначаюць важны юбілей – стагоддзе ўсталявання польска-амерыканскіх дыпламатычных стасункаў. Менавіта сто гадоў таму, у 1919-м годзе, прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан прызначыў першага амерыканскага амбасадара – паўнамоцнага міністра Злучаных Штатаў у Польшчы Хью Гібсана. Тады ж першым амбасадарам Польшчы ў ЗША стаў князь Казімеж Любамірскі.

З нагоды юбілею апошнія дні ў ЗША прайшоў шэраг важных святочных мерапрыемстваў. Так, у Нью-Ёрку мясцовая дыяспара арганізавала ўрачысты юбілейны баль, зладзіла канцэрт славутых музыкаў, міжнародны фестываль «Шапэн і сябры». Усе мерапрыемствы прайшлі з аншлагам, а больш падрабязна з Нью-Ёрку перадае карэспандэнтка Польскага радыё Агата Круль.

- 21 міжнародны фестываль «Шапэн і сябры» у Нью-Ёрку ўжо стаў гістарычнай падзеяй. Канцэрты выклікалі вялізарную цікавасць. Падчас канцэртаў прагучалі творы розных аўтараў з розных эпох. Дамінуючым быў, вядома, Фрэдэрык Шапэн.

Юбілейны баль прайшоў у славутай канцэртнай зале Carnegie Hall у нью-ёркскім раёне Манхэтан. Канцэрт адбыўся пад ганаровым патранатам генеральнага консульства Польшчы ў ЗША. Стагоддзе польска-амерыканскіх адносін было адзначана пры ўдзеле славутых піяністаў, выканаўцаў класічнай музыкі, заля была поўная, - кажа адзін з арганізатараў Мар'ян Зак.

- У нас выступіў лаўрэат узнагароды на 17-ым Шапэнаўскім конкурсе ў Варшаве. Тоні Ўікянг – тады шаснаццацігадовы - самы малады лаўрэат конкурсу. Фестываль прыносіць мне задавальненне. У Амерыцы, куды я прыехаў імігрантам, палякі маюць уласны міжнародны фестываль і праводзяць яго ў цудоўным месцы. У 100-ую гадавіну ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Польшчай і ЗША мы падрыхтавалі вялікі баль у раёне Манхэтан. Сабраныя маглі паслухаць творы вядомых польскіх ды заходніх кампазітараў.

У праграме канцэрту, апроч музыкі Шапэна, прагучалі творы Гершвіна, Гурэцкага, Наскоўскага ды Ўільямса. Праграму прыдумалі супольна музыкі з кампазітарамі.

Мастацкі дырэктар думаў пра тое, каб паказаць польскую ды амерыканскую музыку, а таксама творы іншых кампазітараў, каб гэта адносілася да прысвечанай тэмы. Тэма – стагоддзе польска-амерыканскіх дыпламатычных адносін – стала галоўнай і на Міжнародным фестывалі «Шапэн і сябры», што праходзіў у гэтыя дні ў Нью-Ёрку.

Мерапрыемства ладзілася ў XXI-ы раз, але мела надзвычайны характар. Арганізатары зладзілі адмысловы юбілейны канцэрт, падчас якога прагучала музыка польскіх ды амерыканскіх кампазітараў. Генеральны консул Польшчы ў Нью-Ёрку Каміль Гэнэ заўважыў, што музыка зʼяўляецца адным з найлепшым сродкаў прасоўвання Польшчы ў свеце.

- Можна сказаць, што мы пачынаем святкаваць юбілей будучага году. Шапэн – гэта наш экспартны тавар. Апроч Рымскага Папы Яна Паўла ІІ, гэта адзін з самых вядомых палякаў у свеце.

Польскі ўрад і польская дыяспара ў ЗША адзначылі стагоддзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Польшчай і ЗША. У Нью-Ёрку прайшлі юбілейныя ўрачыстасці: баль і фестываль музыкі Шапэна. Гэта найлепшая рэклама для Польшчы ў свеце.

Юры Ліхтаровіч