Беларуская Служба

Ужо заўтра ў Варшаве - вялікі канцэрт Макса Каржа

26.11.2019 18:07
У сталіцы Польшчы чакаецца нават шасці тысяч фэнаў беларускага рэпера.
Канцэртны плакат Макса Каржафота: maxkorzh.eu

У сераду, 27-га лістапада, а 20:00 на сцэну ў варшаўскай канцэртнай зале “Торвар” выйдзе вядомы беларускі спявак Макс Корж.

Сёлетні канцэрт будзе ўжо трэцім за апошнія гады ў польскай сталіцы. Раней рэпер наведваў Варшаву ў 2016 і 2018 годзе. Менавіта леташні канцэрт карыстаўся агромнай папулярнасцю і арганізатарам давялося ў апошнія дні ўзяць у арэнду большую залу з прычыны вялікай колькасці прыхільнікаў артыста. Паводле розных звестак, год таму на канцэрце было больш за дзве тысячы людзей.

У гэтым годзе канцэрт перашапачаткова планаваўся ў зале “Торвар”, якая змяшчае больш за шэсць тысяч чалавек. Квіткі прадаліся вельмі хутка і ўжо за два месяцы да канцэрта цяжка было іх набыць.

Музыка народжанага ў Лунінцы рэпера папулярная не толькі сярод беларусаў і ўкраінцаў – жыхароў Польшчы, - але і сярод палякаў.

аев