19 снежня, заўтра, адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Музею князёў Чартарыйскіх у Кракаве. Акрамя выставачных залаў у аб’екце паявяцца кавярня, музейная крама, адукацыйны зал ці майстэрня лічбавання.
Адрамантаваны будынак палацу князёў Чартарыйскіх змяшчае 21 выставачную залю. У 1801 годзе княгіня Ізабэла Чартарыская стварыла калекцыю нацыянальных памятных рэчаў. Сярод іх карціна Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем» і «Краявід з міласэрным самарытанінам» Рэмбрандта. Пярлінай калекцыі Чартарыйскіх у той час быў «Партрэт маладога чалавека» Рафаэля, які знік падчас Другой сусветнай вайны.
Музей не перажыў Паўстання 1830-1831 гадоў, калекцыя была перавезеная ў Парыж. У Польшчу яна вярнулася толькі ў 1876 годзе, у сувязі з планаваным адкрыццём музею ў Кракаве. Значныя страты для калекцыі прынесла Другая сусветная вайна. Пасля вайны ўстанова трапіла пад апеку Нацыянальнага музею ў Кракаве, а ў 1991 годзе пад кіраўніцтва фонду Князёў Чартарыйскіх.
У снежня 2016 году дзякуючы выкупу калекцыі ўрадам Польшчы яна стала ўласнасцю Нацыянальнага музею ў Кракаве. 20 снежня 2019 году Музей Чартарыйскіх пасля рамонту будзе зноў адчынены для наведвальнікаў.
ав