Беларуская Служба

Кім былі продкі Езуса з Назарэту? Якія цёмныя сакрэты ўтойвала іх жыццё?

21.12.2019 13:16
Пра таямніцы роду Езуса піша Гжэгаж Гурны з тыднёвіка Sieci.
СтаенкаА. Гойла

Біяграфія вядомых людзей часта пачынаецца ад іх генеалогіі. Знаёмства з іх продкамі дазваляе лепш зразумець гістарычны, культурніцкі і сямейны кантэкст, які сфармаваў будучага героя. Таму нічога дзіўнага, што даследчыкаў інтрыгуе генеалагічнае дрэва Езуса з Назарэту. Тым больш, што не было асобы, якая аказала б большы ўплыў на лёсы чалавецтва, чым менавіта Ён.

Кім былі продкі Езуса з Назарэту? Якія цёмныя сакрэты ўтойвала іх жыццё? Якія злачынствы былі на іх сумленні? Пра таямніцы роду Езуса піша Гжэгаж Гурны з тыднёвіка Sieci.

Першай з такіх асоб была прастытутка Тамар, якая была нявесткай Іуды, а адначасова маці яго дзяцей. Спачатку яна выйшла замуж за яго старэйшага сына Эра, калі ён памёр, то за сярэдняга – Онана. Калі і ён памёр, то Іуда не хацеў, каб Тамара выйшла за яго малодшага сына, бо лічыў, што гэта жанчына вінаватая ў смерці яго сыноў. У выніку Тамар пераапранулася прастытукай і спакусіла Іуду, а пасля нарадзіла яму блізнят.

Другой жанчынай лёгкіх паводзін у родзе Хрыстуса была паганка Рахаб, якая зарабляла на жыццё прастытуцыяй. Гэта яна схавала ў сябе разведчыкаў Ісуса Навіны, якія прыбылі ў Ерыхон. Пасля яна здрадзіла ўласных сваякоў, аддаючы Ерыхон ізраільцянам. У вачах уласнага народу была вінаватая ў найцяжэйшым злачынстве.

У пераліку імён з роду Езуса есць бабка Давіда Рут, якая была прыстойнай жанчынай, але, як маавіцянка, прывяла ў каралеўскі род чужую, а таму парушыла Права крыві.

Ёсць чацвёртая жанчына, Вірсавія, жонка Урыі Хетэяніна, якая здрадзіла яго, калі ён быў на фронце, з каралём Давідам. Давід, баючыся, што ўсе даведаюцца праўду, паспрыяў смерці Урыі, а Вірсавію ўзяў у жонкі. З іх саюзу нарадзіўся адзін з найважнейшых уладароў Ізраіля – Саламон, якія сам, дарэчы, быў вялікім распуснікам.

Прысутнасць столькіх многіх грэшнікаў у генеалогіі Хрыстуса ўспрымалася як пацверджанне Яго ролі як збаўцы, якая заключалася ў прыняцці на сябе грахоў усяго свету. Уключэнне ў генеалогію паган азначала, што Хрустус прыйшоў не толькі да выбранага народу, але і да цэлага чалавецтва.

Гэты ланцуг людскіх трагедый, здрадаў, страсці, забойстваў і ідалапаклонства, упісаныя ў род Хрустуса, паказваюць, што гісторыя збаўлення праходзіць праз лёс грэшных людзей, слабых і немаральных. І што нават найбольш паўшы чалавек мае сваё непаўторнае месца ў Божых планах.

ав