Непадалёк ад Каменюкоў, у вёсцы Перароў Камянецкага раёна, на месцы старой сядзібы пушчанскага жыхара знаходзіцца музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій. Наведаць яго – гэта добрая нагода пабачыць, як жылі пушчанскія сяляне пад канец XIX стагоддзя.
Сучаснаму чалавеку складана ўявіць свой побыт без такіх рэчаў, як пральная машына, тэлевізар, камп’ютар і многае іншае. А некаторыя прадстаўнікі падрастаючага пакалення наагул і не ведаюць, як выглядалі прадметы, якімі карысталіся іх бабулі ды прабабулі. Гэтыя экспанаты, якія з’яўляюцца прыкладам даўнейшага жыцця, можна пабачыць у Музеі народнага побыту і старадаўніх тэхналогій у Белавежскай пушчы. Музей быў створаны ў сувязі з ростам зацікаўлення з боку турыстаў культурай і традыцыямі жыхароў Белавежскай пушчы.
Актуальна ўстанова складаецца непасрэдна з музея (вясковы дом XVII стагоддзя), гаспадарчых пабудоў, бровару ды навесаў для рамеснікаў. Пра музей расказвае яго супрацоўніца, культуролаг Святлана Кабылкевіч. З ёй размаўляе Анна Пятроўская.
слухайце аўдыёфайл
Супрацоўніца музея, культуролаг Святлана Кабылкевіч
.