У нядзелю 12 студзеня ў Беластоку адбудуцца ХХІ-ыя прэзентацыі калядных калектываў «Гвязда і Калядка». Прыедуць каляднікі з усяго Падляшша. На сцэне Гарнізоннага клубу выступяць, між іншым, калектыў «Васілёчкі» з Бельска, «Арляне» з Орлі, «Цаглінкі» са Старога Ляўкова, «Каліна» з Залук ці «Малінкі» з Маліннікаў, а таксама шмат іншых калектываў.
Як гаворыць Васіль Сегень, Беларускае грамадска-культурнае Таварыства традыцыйна новы каляндарны год пачынае гэтым мерапрыемствам.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк