У Варшаве некалькі гадоў запар праходзіў фэстываль беларускага кіно «Bulbamovie». Нягледзячы на тое, што імпрэза спынілася, спецыялісты кажуць, што фэстываль меў заўважальныя вынікі. Незалежнае беларускае кіно адбылося.
За час існавання фэстывалю свет даведаўся пра беларускі погляд на кінамастацтва і пра тое, што ў Беларусі ёсць цікавая моладзь, якая горнецца да кіно. На думку беларускага культуроляга ды кінакрытыкам Максіма Жбанкова можна адчуваць асцярожны аптымізм, гледзячы на беларускае кіно.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл