Беларуская Служба

У Польшчы падрыхтаваная адмысловая мапа цікавых культурных аб'ектаў

29.07.2020 16:07
Чыноўнікі прапануюць сёлетнія вакацыі правесці на радзіме, а ў рамках летняга адпачынку наведваць культурныя ўстановы.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneShutterstock.com

Польскае міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны падрыхтавала мапу музеяў, выставаў ды іншых цікавых месцаў, якія можна наведаць у Польшчы. Чыноўнікі прапануюць сёлетнія вакацыі правесці на радзіме, а ў рамках летняга адпачынку наведваць культурныя ўстановы.

Мапа называецца «Вакацыі ў музеі». Яна прызначана перш за ўсё для сем’яў з дзецьмі, каб узбагаціць летні адпачынак дарослых з малодшымі наведвальнікамі. На мапе Польшча падзеленая на пяць рэгіёнаў, у кожным з якіх створаны спіс цікавых месцаў. Аўтары мапы звяртаюць увагу, што ў Польшчы кожны знойдзе нешта для сябе – тут ёсць і горы, і мора, і вялікія азёры, і цікавыя рэкі, але таксама вельмі шмат помнікаў гісторыі і культурных аб’ектаў, у тым ліку вялікі выбар музейных устаноў, дзе можна спалучыць прыемны адпачынак з элементамі адукацыі і навукі.

нг