Беларуская Служба

Найбуйнейшыя польскія радыёстанцыі абралі намінантаў плебісцыту On Air Music Awards

12.02.2025 11:02
Да канца лютага можна прагаласаваць за любімы гурт, выканаўцу ці музычны хіт года.
         ,    .
У музычных перадачах Польскага радыё будуць праходзіць прэзэнтацыі намінаваных вакалістаў, гуртоў і іх песень.mat. prasowe

Найбуйнейшыя радыёстанцыі краіны: Jedynka і Trójka Polskiego Radia, RMF FM, Radio ZET, Radio ESKA, RMF MAXX, Antyradio і ESKA абралі намінантаў плебісцыту On Air Music Awards. 

Выбар сярод намінаваных гуртоў і іх музычных твораў вельмі шырокі, кажа кіраўнік музычнай рэдакцыі Першай праграмы Польскага радыё Марцін Кусы:

- Гэтыя намінацыі і катэгорыі – гэта пэўная выпадковасць, на маю думку. Гэта пэўны кампраміс. Музычны густ розных радыёстанцый, музычных рэдакцый, а самае галоўнае слухачоў вельмі адрозніваецца. Нягледзячы на гэта, мне здаецца, нам удалося зрабіць падборку таго, што самае галоўнае паяўлялася ў польскім эфіры.

У музычных перадачах Польскага радыё будуць праходзіць прэзентацыі намінаваных вакалістаў, гуртоў і іх песень, каб кожны слухач мог выбраць сабе фаварыта, дадае Марцін Кусы:

- Мы, кіраўнікі, прымалі рашэнні толькі аб намінацыі, як кажу, гэта сур’ёзны кампраміс. Але ніякае журы не будзе прымаць рашэння аб пераможцах. Гэта вырашаць слухачы. Гэта вы абярэце пераможцаў у розных катэгорыях. Заахвочваем галасаваць.

Фінал плебісцыту і вялікі гала-канцэрт адбудуцца 7 сакавіка ў PreZero Arena у Глівіцэ. Найбольшую колькасць намінацый – па чатыры – на On Air Music Awards сабралі Дар’я Завялаў, Санах і Оскар Цымс.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры