Беларуская Служба

Вы прадаяце нешта ў Інтэрнэце? Падатковая з вамі разбярэцца

29.01.2025 13:29
Інтэрнэт-платформы: Allegro, OLX, Vinted іг.д., павінны адправіць у падатковую службу інфармацыю аб прадаўцах.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падатковая служба будзе атрымліваць справаздачы аб продажах у Інтэрнэце. Аднак яна не павінна пераследаваць тых, хто пазбаўляецца ад прыватных рэчаў, паведамляе Rzeczpospolita.

Да канца студзеня такія інтэрнэт-платформы, як Allegro, OLX, Vinted павінны адправіць у падатковую службу інфармацыю аб прадаўцах, якія праводзілі, як мінімум, 30 здзелак у год (гаворка ідзе пра дадзеныя за 2023 і 2024 гады), а таксама пра тых, хто прадаваў радзей, але ў суме больш чым на 2 000 еўра.



Эксперты адзначаюць, што апынуцца ў такой базе дадзеных можна цалкам лёгка, дзеля гэтага дастаткова, напрыклад, рэгулярна прадаваць дзіцячае адзенне або пазбаўляцца ад кніжнай калекцыі.

Усё ж выданне супакойвае, што гэта не азначае, што падатковая служба будзе цікавіцца ўсімі. «Калі мы прадаём прыватныя рэчы, напрыклад, ужываны спартыўны інвентар, мы можам спаць спакойна. У такім выпадку, любая праверка павінна закончыцца паясненнем з нашага боку», - супакойвае кансультант па пытаннях падаткаабкладання Яанна Наркевіч-Тарлоўска.



Кім падатковая служба можа пацікавіцца больш падрабязна? «Тымі, хто вядуць бізнес нелегальна. Іх у першую чаргу тычыцца праблема нявыплаты падаткаў і ўзносаў на сацыяльнае страхаванне, за што пагражае штраф», - папярэджвае падатковы кансультант Тамаш Пякельнік.

аз