Беларуская Служба

Airbus запрапанаваў польскай авіякампаніі LOT набыццё сваіх самалётаў

20.03.2025 07:03
Актуальна авіяпарк LOT складаецца з 86 самалётаў.
Airbus A220-300
Airbus A220-300Airbus/F.Lancelot/Master Films

Еўрапейскі канцэрн Airbus запрапанаваў польскай авіякампаніі LOT набыццё 84 рэгіянальных самалётаў A220 у двух версіях: 100 і 300. Пастаўляць у Польшчу самалёты хоча таксама бразільскі Embraer, які прапануе самалёты сямейства E2, паведамляе партал Rynek Lotniczy. 

Авіякампанія LOT яшчэ не вырашыла, хто стане пастаўшчыком новага самалёта для рэгіянальных ліній. Тэндар на новыя машыны павінен вырашыцца неўзабаве, бо польскі перавозчык хоча атрымаць першыя самалёты ўжо ў наступным годзе. 

У планах кампаніі – таксама абнаўленне і павелічэнне парку шырокафюзеляжных лайнераў. LOT рыхтуецца да адкрыцця праз некалькі гадоў новага вялікага аэрапорту, які будзе пабудаваны паміж Варшавай і Лоддзю. Нядаўна было паведамлена, што авіялініі хацелі б набыць 30 шырокафюзеляжных самалётаў. З гэтым, аднак, могуць быць праблемы, бо рынак вялікіх лайнераў абмежаваны, а два асноўныя вытворцы, г. зн. Airbus і Boeing, маюць поўны партфель заказаў. 

Цяпер у парку дальнемагістральных самалётаў польскай авіякампаніі – выключна амерыканскія лайнеры. Усё часцей можна пачуць меркаванне, што LOT аднак можа выбраць машыны Airbus, беручы пад увагу факт, што ў авіякампаніі былі і ёсць праблемы з эксплуатацыяй самалётаў Boeing па тэхнічных прычынах, а таксама пагаршэння адносін паміж Еўропай і ЗША. 

Актуальна авіяпарк LOT складаецца з 86 самалётаў. Гэта шэсць Boeing B737-800, 18 B737 MAX, восем B787-8, сем B787-9 Dreamliner (пяць з іх па тэхнічных прычынах не лётаюць); і 47 Embraer E-Jet: пяць E170, 15 E175 (у тым ліку два ў распараджэнні ўрада), восем E190, 16 E195 і тры E195-E2. Кампанія LOT чакае пастаўкі васьмі самалётаў Boeing 737 MAX 8.

вс