Беларуская Служба

Польскія працадаўцы патрабуюць візаў для працаўнікоў з Беларусі

16.10.2020 16:15
Праз скарачэнне дыпламатычнага персаналу ў кансулатах стала немагчыма выдача візаў беларускім працаўнікам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPixabay

Tygodnik Białystok інфармуе, што ў сувязі з адкліканнем 32 польскіх дыпламатаў з Беларусі, у тым ліку консулаў, адказных за 60% усіх шэнгенскіх візаў выдадзеных беларусам, крызіс перажываюць польскія фірмы, якія бралі на працу беларусаў.

Шмат людзей была ўжо прынята на працу, аднак, у сувязі з нечаканым ад’ездам дыпламатаў справы візаў былі замарожаныя. Прадпрыемствам Падляшша давядзецца зараз шукаць на працу людзей з краін, дзе магчыма атрымаць візу, як напрыклад Кыргызстан і Азербайджан, што значна павышае кошты.

Фірма Wilczewscy, якая займаецца зборам ягадаў і іншай садавіны інфармуе, што кожны год у іх працуе больш за 250 замежнікаў, у тым ліку 100 беларусаў. Сітуацыя непрыемная як для працадаўцаў, якія з дня на дзень страцілі адчувальную колькасць працаўнікоў, але і для беларусаў, якім у выніку давядзецца застацца на радзіме і там шукаць працу.

Tygodnik Białystok/аев