Беларуская Служба

Беларуса затрымалі ў Іспаніі па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці на карысць Расіі

07.02.2025 18:07
Іспанская газета El Periodico са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведаміла пра затрыманне ў аўтаномным рэгіёне Каталонія пяці чалавек па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.
 .
Ілюстратыўнае фота.policia.es

Паводле інфармацыі, сярод затрыманых — двое грамадзян Расіі, а таксама грамадзяне Калумбіі, Беларусі і Іспаніі. Затрыманні адбыліся ўвечары 6 лютага.

Паводле крыніцаў у паліцыі, затрыманыя ў асноўным маладыя людзі, каля 20 гадоў. Сярод затрыманых ёсць 50-гадовы грамадзянін Калумбіі.

Затрыманыя абвінавачваюцца ў тэрарызме і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Паводле версіі следства, падазраваныя рабілі дзеянні, накіраваныя «супраць падтрымкі ўрадамі і асацыяцыямі Украіны». Ім прад'яўленыя падазрэнні ў злачынныя дзеянні ў розных частках Еўропы з пачатку вайны.

Дзеянні гэтай групы каардынаваліся паводле загадаў расійскага кіраўніцтва.

вх