Польскія парты перанялі перавалку польскіх тавараў у замежных канкурэнтаў, абагнаўшы такія парты, як Гамбург і Ратэрдам – заявіў у Варшаве міністр фінансаў Анджэй Даманьскі. Міністр падкрэсліў, што цяпер 90 працэнтаў польскага экспарту й імпарту праходзяць праз айчынныя парты.
Анджэй Даманьскі зазначыў, што ў цяперашні час транспарт, экспедыцыя і лагістыка складаюць шэсць працэнтаў ВУП Польшчы.
— Нашыя, польскія парты ўвайшлі ў вышэйшыя еўрапейскія шэрагі. За ўвесь 2024 год яны перавалілі 126 млн тон грузаў. Чыстая выручка буйнейшых польскіх партоў у мінулым годзе вырасла на 26% і склала паўмільярда злотых. Гэта доказ значэння і ролі партоў для польскай эканомікі. Спаборніцтва за месца лідара па лагістыцы ў Еўропе не спыняецца. Канкурэнцыя не спіць.
У развіцці польскіх партоў павінны дапамагчы таксама інвестыцыі ў чыгунку, якія плануюцца на ўзроўні 180 мільярдаў злотых.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і міністр фінансаў Анджэй Даманьскі прэзентавалі ў сядзібе фондавай біржы ў Варшаве план эканамічнага развіцця Польшчы пад лозунгам «Польшча. Год прарыву». Анансаваныя таксама інвестыцыі ў дарогі, энергетыку і развіццё навуковых галін.
IAR/яс