Беларуская Служба

Кожная дзясятая кватэра ў Польшчы пабудавана ў турыстычным рэгіёне

18.03.2025 13:11
У турыстычных рэгіёнах будуецца найбольш кватэраў, але колькасць жыхароў там  скарачаецца.
.
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожная дзясятая кватэра, здадзеная ў эксплуатацыю ў Польшчы, знаходзіцца ў турыстычным рэгіёне, паведамляе Польскі эканамічны інстытут. Доля такіх кватэр у агульным жылым фондзе ў 2024 годзе склала 11,1%.

Найбольшая доля кватэр, пабудаваных у турыстычных рэгіёнах, была зафіксавана ў 2022 годзе, калі яна склала 11,3%. У 2023 годзе адбылося зніжэнне да 11,2%, а ў 2024 годзе — да 11,1%.



Гэтая доля застаецца «больш-менш» стабільнай на працягу апошніх 10 гадоў, кажа Тамаш Мондры. Эксперт падкрэслівае, што турыстычны рух у краіне сканцэнтраваны тэрытарыяльна. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у 2023 годзе 50% турыстаў праводзілі час у 17 паветах. Акрамя буйных гарадоў, сюды ўваходзілі Калабжэгскі, Татранскі, Карканошскі і Клодскі паветы.

Пры гэтым колькасць жыхароў у турыстычных рэгіёнах скарачаецца хутчэй, чым у астатніх. З 2014 па 2024 гaды насельніцтва скарацілася ў 55 з 62 аналізаваных турыстычных паветах. Найбольш у Гайнаўскім (14,7%), за ім ідуць Бельскі (12,4%) і Тамашоўскі паветы (11,6%).

Агулам за 10 апошніх гадоў у 20% турыстычных паветаў колькасць насельніцтва зменшылася на 3,9%, а ў астатніх падзенне было больш чым удвая меншае і склала 1,7%.

Сітуацыю можна патлумачыць і тым, што ў турыстычных рэгіёнах, набываюцца ў інвестыцыйных мэтах, а жыхары пераязджаюць у буйныя гарады.

Другая справа, гэта нізкая цэнавая даступнасць кватэр. Паводле дадзеных, суадносіны сярэдняга заробку і сярэдняга кошту квадратнага метра кватэры ў найбольш турыстычных паветах. Інакш кажучы, з 10 паветаў з найбольшай цаной аднаго квадратнага метра жылля, шэсць – турыстычныя.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Больш за 132 мільёны злотых выдаткуе Варшава на рамонт былога жылога комплекса, дзе пражывалі савецкія дыпламаты

12.03.2025 12:30
Палякі лічаць, што апрача дыпламатаў, там пражывалі таксама савецкія шпіёны і называюць комплекс «Шпегова» ад слова «шпіён» (поль. szpieg).