Беларуская Служба

Пуцін пацвердзіў: транзіту газу з Расіі праз Украіну больш не будзе

20.12.2024 07:48
«Газпрам» страціць больш за 5 мільярдаў долараў штогадовай выручкі.
Уладзімір ПуцінEPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

У штогадовай прамове да народу, Пуцін прызнаў, што ў 2025 годзе транзіту расійскага газу праз Украіну не будзе. Ён абвінаваціў улады ў Кіеве. «Газпрам» страціць больш за 5 мільярдаў долараў штогадовай выручкі, напісала «Rzeczpospolita».

Пастаўкі расійскага газу ў Еўропу праз Украіну спыняюцца ў студзені 2025 года. «Украіна адмовілася працягваць кантракт на транзіт, хоць атрымлівала за кантракт прыкладна 700-800 мільёнаў долараў у год. Што ж, выжывем, выжыве і «Газпрам», — сказаў Пуцін на штогадовай прэс-канферэнцыі.

Украінскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што ніякіх новых кантрактаў з краінай-агрэсарам, якая нішчыць, забівае, гвалтуе, рабуе і выкрадае дзяцей, не будзе.
«Газпраму» застанецца толькі адзін газаправод у Еўропу — праз Турцыю. Аднак гэта маршрут з нізкай прапускной здольнасцю. Патэнцыял паставак у гэтым напрамку скароціцца ўдвая. Найбуйнейшым рынкам збыту для расійскай кампаніі стане Кітай. Аднак там Расія прадае газ танней і ў аб'ёмах, у 5-6 разоў меншых, чым для ЕС.

Пуцін не дапаможа Венгрыі


Заява Пуціна — вельмі дрэнная навіна для тых, хто не хоча адмаўляцца ад закупак расійскай сыравіны і такім чынам узбагачаць пуцінскую баявую скарбонку. У асноўным для венграў і славакаў. Абедзве краіны ЕС мелі дастаткова часу, каб знайсці і арганізаваць новых пастаўшчыкоў і новыя маршруты паставак. Аднак не зрабілі гэтага.

У ЕС з гэтым няма праблем. Аўстрыя, якая найдаўжэй сярод краін Еўрасаюза імпартавала расійскі газ больш за паўстагоддзя і была першай заходняй краінай, у якую СССР пачаў пастаўляць газ, закупляла ўвесь неабходны газ у «Газпраму». Ужо два месяцы ўвогуле не купляе.

ЕС справіўся без «Газпрама»

Германія - найбуйнейшы кліент кампаніі на працягу многіх гадоў з закупкамі 57 млрд м3 газу штогод (Кітай імпартуе да 35 млрд м3 з Расіі штогод) - пабудавала плывучыя СПГ-тэрміналы і спыніла супрацоўніцтва з Расіяй. Падобным чынам Польшча пабудавала газаправод Baltic Pipe, па якім нарвежскі газ паступае з Даніі.

яс