Беларуская Служба

Міністр МЗС Швецыі: Зварот у Міжнародны крымінальны суд — новы метад, як можна дамагацца адказнасці Лукашэнкі

07.02.2025 14:18
Польшча, Украіна і Швецыя выказалі падтрымку ініцыятыве Літвы паскардзіцца ў Міжнародны крымінальны суд на злачынствы Лукашэнкі, але...
          ,           .
Намеснік міністра замежных спраў Украіны Аляксандр Мішчанка падчас адкрыцця Касцюшкаўскага форуму, арганізаванага Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. PAP/Adam Warżawa

Падчас Касцюшкаўскага Форуму ў Гданьску намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заклікаў краіны далучыцца да заявы Літвы ў Міжнародны крымінальны суд адносна злачынстваў Лукашэнкі. Прадстаўнікі Швецыі, Польшчы, Украіны выказалі падтрымку гэтай ініцыятыве. Але пакуль толькі маральную.

Павел Латушка заявіў, што перад палітыкамі стаіць прынцыповае пытанне: колькі яшчэ яны дазволяць аўтарытарнаму кіраўніку Беларусі парушаць законы?

— Сёння паўстае прынцыповае пытанне: ці можна дазволіць Лукашэнку і надалей беспакарана чыніць злачынствы на тэрыторыі, напрыклад, Польшчы і іншых краін Еўрасаюза? Да прыкладу, 26 студзеня беларусы выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць фальшывых выбараў, супраць таго, што Лукашэнка ў чарговы раз прызначыў сам сябе. Польскія ўлады, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, далі дазвол на гэты пратэст для беларусаў у розных гарадах. У адказ Лукашэнка публічна аддаў загад, а яго Следчы камітэт за адзін дзень распачаў 356 крымінальных спраў супраць беларускіх пратэстоўцаў, якія выехалі са сваёй краіны. Большасць гэтых спраў датычацца грамадзян Беларусі, якія зараз знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Польшчы або Еўропы.

Такім чынам, наш зварот і нашае пытанне да ўсіх міністраў краінаў-чальцоў Еўрапейскага саюзу, каб усе краіны-члены Міжнароднага крымінальнага суда падтрымлівалі зварот Літвы наконт расследавання сітуацыі ў Беларусі ў МКС, што прывяло б да выдачы ордара на арышт Лукашэнкі. Цяпер мы падрыхтавалі ўсе матэрыялы, і ўрад Літвы перадаў накіраванне ў МКС (ICC). Цяпер ваш крок!

Дарадца лідаркі дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, што ў гэтай справе важна адказаць, што яна мае транспамежны характар. А Беларусь не з'яўляецца часткай Міжнароднага крымінальнага суда, гэта ўсё ўскладняе. Аднак Міжнародны крымінальны суд будзе разглядаць літоўскую скаргу, незалежна ад таго, колькі краін да яе далучацца. 

Міністр МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі таксама падкрэслівае, што абмяжоўваюць прававыя рамкі падобнага звароту:

— Пытанне звязана з Міжнародным крымінальным судом важнае, але мае супярэчнасці. Пуцін атрымаў абвінавачванне ад Міжнароднага крымінальнага суда, але не за відавочнае злачынства агрэсіі супраць Украіны, а толькі за прэцэдэнт выкладання ўкраінскіх дзяцей. Гэта вынікае з таго, што Расія не з’яўляецца членам Міжнароднага крымінальнага суда, а Украіна была цяпер становіцца членам гэтага суда, калі злачынствы адбыліся на яе тэрыторыі. Беларусь ніколі не была часткаю Міжнароднага крымінальнага суда.

Лукашэнка таксама вінаваты ў злачынстве агрэсіі, бо прадставіў тэрыторыю для ўдару па Кіеву, а таксама ў масавых рэпрэсіях. Што параўнальна і нават больш з колькасцю рэпрэсій падчас ваеннага стану ў Польшчы. Нашыя этычныя адносіны да гэтага зразумелыя, аднак ёсць яшчэ міжнароднае права і я мушу ім кіравацца.   

Намеснік міністра замежных спраў Украіны Аляксандар Мішчанка (справа) і міністр еўрапейскіх спраў Швецыі Джэсіка Розэнкранц (злева) падчас Форуму імя Касцюшкі, Гданьск. Міністр еўрапейскіх спраў Швецыі Джэсіка Розэнкранц і намеснік міністра замежных спраў Украіны Аляксандар Мішчанка падчас Форуму імя Касцюшкі, Гданьск /  PAP/Adam Warżawa
Міністр замежных спраў Швецыі Джэсіка Разенкранц (Jessica Rosenkranz) заявіла, што Швецыя як дзяржава бачыць важнасць у тым, каб рэжымы былі адказныя за свае дзеянні, таму падтрымлівае санкцыі, у  тым ліку і супраць Беларусі.

— Што тычыцца літоўскага кейсу, я лічу, што гэта вельмі наватарскі прыклад таго, як можна дамагацца адказнасці ў новых формах. Фармальна Швецыя звычайна не робіць накіраванне, калі працэс як бы ўжо запушчаны. Аднойчы мы рабілі зварот адносна Украіны, але гэта была больш фармальная неабходнасць. Але я думаю, што гэта наватарскі спосаб убачыць, як можна стварыць адказнасць. Гэта важна.

Намеснік міністра замежных спраў Украіны Аляксандр Мішчанка падкрэсліў, што Украіна бачыць віну за ўварванне ва Украіну і на Пуціне, і на Лукашэнку.

— Мы рашуча падтрымліваем ідэю пакараць абодвух злачынцаў — і Пуціна, і Лукашэнку. Мы лічым іх аднолькава вінаватымі, Лукашэнка — суагрэсар. Ён даў магчымасць выкарыстоўваць тэрыторыю для нападу на Украіну, і мы лічым гэта такім жа злачынствам. Мы рашуча падтрымліваем ідэю ўвядзення новых санкцый. Гэта будзе эфектыўна, калі гэта будзе бліжэй асабіста да Лукашэнкі, будзе больш адчувальна і для яго, і для Пуціна. Таму мы падтрымліваем і ўдзячныя нашым еўрапейскім партнёрам, якія ўвялі санкцыі, калі ўкраінскае войска ваюе з агрэсарам на полі бою. Нам патрэбная другія санкцыі ад міжнароднай супольнасці, балючыя для абодвух рэжымаў, — заявіў Мішчанка.

вх