Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR – European Center for Constitutional and Human Rights) разам з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) падалі скаргу генеральнаму пракурору Германіі супраць шасці высокапастаўленых прадстаўнікоў органаў бяспекі Беларусі за злачынствы супраць чалавечнасці.
У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра злачынствы з боку органаў бяспекі пасля 9 жніўня 2020 году, у тым ліку пра масавыя затрыманні, катаванні, знікненні людзей, сексуальны гвалт і палітычны пераслед. Такія злачынствы могуць разглядацца ў Германіі паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі.
ав/Вясна