У аўторак беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну з лікам 6:4, 6:4 і выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Францыі «Ралан Гарос» у Парыжы.
Беларуска вярнулася да сустрэчы з журналістамі пасля дзвюх прэс-канферэнцый, на якіх яна не прысутнічала. Як і чакалася, адно з першых пытанняў журналістаў тычылася не спорту, але таго чаму яна цяпер выступае за раздзяленне спорту і палітыкі, хоць раней фатаграфавалася з дыктатарам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам:
- Я не падтрымліваю вайну, а значыць, не падтрымліваю Лукашэнку цяпер.
Свае здымкі з Лукашэнкам, яна патлумачыла такім чынам: «Мы гулялі шмат матчаў Кубка Федэрацыі ў Беларусі. Ён прыязджаў на іх, фатаграфаваўся з намі. Нічога дрэннага ў той час не адбывалася ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні ў Расіі».
«Я не хачу змешваць спорт з палітыкай, таму што я 25-гадовая тэнісістка. Калі б я хацела займацца палітыкай, мяне б тут не было. Я проста хачу быць тэнісісткай», – дадала Арына Сабаленка.
twitter.com/TheTennisLetter/PAP/аз